«Годэ вжа плакатэ тутычкэ»:
урывак з кнігі
«Мое баба — діректор морга»,
якая напісаная на палесскім дыялекце
Пра аўтарку:

Воля Аполька нарадзілася ў беларускай вёсцы Опаль.
Зараз жыве ў Новай Зеландыі. Вядзе блог пра культуру і традыцыі беларускага Палесся.

У вёсцы на Палессі жыве баба Маня. Бабу клічуць дырэктарам морга — яна ведае ўсё пра тое, як правільна пахаваць чалавека. У сваёй дэбютнай кнізе Голя, унучка бабы Мані, перадае разнастайнае вясковае жыццё ў форме дыялогаў на паляшуцкай мове.
Кніга праілюстраваная сучаснай беларускай мастачкай і этнографкай Машай Мароз — там ёсць і творы візуальнага мастацтва, і фатаздымкі з Машыных экспедыцый на Палессе.
Маша Мароз з’яўляецца заснавальніца і куратарка платформы Past Perfect, прысвечанай захаванню і папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны Беларусі.
Кніга складаецца з дзвюх частак — сам твор, напісаны на адной з унікальных палескіх мікрамоваў, а таксама яго ангельскі пераклад.
Урывак з кнігі
— Алё!
— Манё?
— Ну шо? Наробэлося шо?
— Васэль Габрусюў помар… Збірайся, мэ за тобою зайідымо…
— Ой-ёй! Людкэ… Добра-добра, зарэ свэнюм дам хутынько і буду збіратыся. Голя, а гато тэ? Бо я і ны познала одразу.
— Я, я!
— Ой, Голька… А шо ж зробэлося? Він жа ша молодынькі буў…
— Ой, ну тэж відаіш — гарылка наробэлася! Кажуть, ніда буў у Брэсті у нікого друга, скору вызывалэ, ала пізно прыйіхала. Кароче, інфаркт той поставілэ, і всё. А хто там шчо відае, Манька. То прывізлэ вжа нібіжчыка сюдэ, будуть тут хаватэ.
— Ой-ёй-ёй-ёй… І так там у гатых Габрусёвых ладу ны було, і на тобі. Шчытай, ек ны гаўно до нашого барогу, то трыска.
— Ну, давай!
— Давай!
— Ой, Манё-ё-ё!
— Ну шо шча?
— А тэ відаеш тіліхвона до батюшкэ, траба ж харугвіі забратэ, і кого там последнёго хоронэлэ?
— Тіліхвон зарэ дам, а последнію була Барбушка, то я позвоню ім.
— Ну добра, добра, давай!
— Давай!

— Голя, а кому вжа гато тэ звонэла?
— Діректору морга… Кому-кому…
— А-а-а, Мані Міхалёвыі?
— Ну! Давай, пойіхала за йею, бо траба ша много шо зробэтэ. Габрусевэ дітэ прыйідуть ано заўтра, а труню і йіжу траба тыпар заказатэ. Бо хто ж ім поможа шча. Там тая матэ йёго зусім слабая лыжэть.

— Ну здрасте! (садэться у машэну)
— Здрасте, Манька!
— Здороў, діректор морга! (сміюцця)
— Ой, ала! Гато ж тая Патеічыха ек сказала, то вжа і прыжылося до міна!
— Ой, бо і праўда. Ек шо хто вмірае, то всі ж до тыба.
— Бо я, Голя, ныколэ не боелася нібыжчыкіў… Шча навіть ек мою матыра хоронэлэ. А шо ж йіх боетыся – самэ будым хутко ў хвойні, бі той казаў.
— Ой, ала, Манько.

— Ой, Васька… Васька-а-а! Ой, вставай-вставай! Подывэся, бо ж і хатка поўна! І ўсі до тыба ж прыйшлэ-э-э, і діткэ твоі йідуть! Вставай, Васька, вставай! Да підымо картоплі копатэ, бо ж то пора! Да будымо вісёлы пісні спуватэ! А тыпар вжа і нывісёлы ано пісні! Ой, вставай, Васька, вставай! Шаж ано на таі ныділі прыходыў до міна на помошч, да казаў: «Шо ж тэ, бабо, біз міна робэла б?» А я кажу: «Ой, Васька-Васька, ано ж ны пэ! Бо і ручкэ твоі золотэі, і шчо хочыш зробіш!» Ой-ёй-ёй-ёй… А вжа тыпар лыжэш, і ны зробіш, і ручкэ зложэў! Ой, Васька, вставай! Подывэ: і всі твоі друззя тут, і діткэ йідуть! А вжа лыжэш тут і ны посміхаішся. Ручкэ зложэў і гочкэ закрэлыся! Ой, нашчо ж нам гатака встреча? Ой, ныхай бэ ша ж тэ побуў! Ой, ныхай бэ ж ны йіхаў у той Брэсть! Ой, ша ж і внучок ны дождаў, Васька! Вставай, сыночок, вставай!
— Манё!
— А! Шчо?
— Годэ вжа плакатэ тутычкэ! Певчэ вжа прыйшлэ. Ныхай начынають чытатэ.
— Во імя отца, і сына, і святого духа… (певчэ чытають своі молітвэ).
Электронную ці папяровую кнігу можна замовіць праз краўдфандынг да 1 мая.
Друк кнігі прызначаны на май-чэрвень. Пачатак дастаўкі кнігі — канец мая–чэрвень.
