«я за
маўкаю
калі ты хочаш»:
вершы Маргарыты М. пра сузалежныя стасункі, разбітае сэрца і жаночае маўчанне
Аб аўтарке:

Маргарыта М. нарадзілася ў 2001 годзе ў Менску. Скончыла 2 курсы філасофскага факультэту БДУ, адлічылася. З 2020 года знаходзіцца ў творчым пошуку.
Працуе з тэмамі нелюбові, сузалежнасці, адзіноцтва, даследуе жаночую цялеснасць праз фатаграфію і пісьмо.
Раней не публікавалася.





расчлянёнка

вы
мяне
прэпаравалі

хірургічным скальпелем
ускрылі маю
мову
паклалі
на кожны мой зуб
па літары
пераставілі
на свой густ

мой язык
цяпер заўжды
прыкушаны

мая сківіца па звычцы
працягвае сутаргава
ўздрыгваць:

ці то крычаць ад радасці
ці то смяяцца ад болю
калі чарговае маё слова
становіцца вашым

вы мяне прэпаравалі
я ваша прэпараванае
жабяня

у фармальдэгідным кубіку
трыццаць два клеймаваных зуба
язык і сківіца

«яшчэ
адной
жанчыны»





маніфест залежнай

я за
лежу
ад цябе

я за
лізваю
твае раны

я за
бываю
свае крыўды

я за
маўкаю
калі ты хочаш

я за
табой
і ніколі побач
ляжу

я залежу
заліжу
і буду ляжаць

без цябе
я толькі прыстаўка
без кораня




вас лю
біла
я

біла
я

а вы
білі
мя не

не
любілі





я хочу откусить ему ухо
залезть ватной палочкой внутрь
собрать с его барабанной перепонки
все сказанные мною
слова любви
и всю
нежность





почему сердце разбивается
почему оно хрустальный шар а не
резиновый попрыгунчик

другие бы
сколько угодно
кидали меня
об стенку
а я бы отскакивала
взлетала
с каждым ударом всё выше

вместо этого я собираю осколки
сначала те что побольше —
мелкие закатились под шкафчик
ими я расцарапала руки

разбитое сердце и тело
в кровоточащих ранках

с каждым ударом осколки
разлетаются дальше

я прижимаюсь
сильнее
к полу

а могла бы отскакивать
выше
выше

отскакивать
и
взлетать



Zero block
Click "Block Editor" to enter the edit mode. Use layers, shapes and customize adaptability. Everything is in your hands.
Tilda Publishing
create your own block from scratch


«карыстаюся мовай, каб пертварыць фінал у шчаслівы»

сузалежныя стасункі
грунтуюцца
на адным
займенніку
мы

бяз нас
ты нарэшце
вольна

я



Made on
Tilda